18/04/2024

«Адновім» ці «аднавім»? Правільна — толькі «адновім»

Міністэрства лясной гаспадаркі штогод арганізоўвае рэспубліканскую акцыю па масавай пасадцы лесу добраахвотнікамі. Назва акцыі сфармулявана на сайце міністэрства наступным чынам: «Аднавім лясы разам!» — менавіта «аднавім», а не «адновім» (тут і далей паўтлустым курсівам абазначаю націск).

Скрыншот з сайта міністэрства.

У акадэмічным «Граматычным слоўніку дзеяслова» 2013 года выдання прыведзена форма «адновім». У першым томе акадэмічнага пяцітомнага тлумачальнага слоўніка 1977 года нават прыведзены прыклад з творчасці Змітрака Бядулі: «Зарастуць травой магілы; Мы адновім нашы сілы, Адбудуем край».

17/04/2024

Няправільны націск у назвах месяцаў «сакавік» і «красавік»

Шпак
Вястун вясны. Шпакі аднымі з першых вяртаюцца з выраю.

Шмат людзей няправільна ставяць націск у назвах першага і другога веснавых месяцаў — кажуць «сака́вік» і «краса́вік» (назва трэцяга месяца не мае націску, хаця прыхільнікі ўжывання слова «травень» замест «май», вядома ж, не пагодзяцца, і гаворку на гэтую тэму я таксама буду весці, але іншым разам).

08/04/2024

Мудрагелістая фізіялагічна-забаўляльная знявага

Гэты выпадак адбыўся на пачатку дзевяностых у Рэчыцы (райцэнтр у Гомельскай вобласці).

04/04/2024

Філосаф — не ляснік і не лінгвіст

Неяк гадоў дзесяць таму напісаў я на беларускай мове тэкст пра лясную гаспадарку і адправіў электроннай поштаю ў лясгас, каб на ўсялякі выпадак паглядзеў хто-небудзь кампетэнтны, бо тэма вузкаспецыяльная — могуць быць ляпы. Праз некаторы час патэлефанавала мне адтуль зусім юная супрацоўніца (цяпер ужо там не працуе) і сказала, што трэба ў фрагменце пра саджанцы з адкрытай каранёвай сістэмаю слова «адкрытая» замяніць на «адчыненая».

01/04/2024

Сакавіцкая дыскусія пра Каляды


Апошні ў сёлетнім сакавіку нумар «ЛіМа»* (за 29.03.2024) выдзеліў цэлую старонку кандыдату філалагічных навук Пятру Жаўняровічу на дыскусію з доктарам гэтых самых навук Іванам Чаротай, які ў студзені і лютым у двух** нумарах (сумарна паўтары старонкі) даводзіў, што нібыта дзень нараджэння Ісуса Хрыста ў кантэксце праваслаўя па-беларуску трэба называць толькі Ражджаством.