Пра гэты праект

Год заснавання: 2024.

Мэта: захаванне ўзору (дэманстрацыя правільнага варыянта) сучаснай беларускай літаратурнай мовы (новыя і новыя пакаленні ведаюць мову горш і горш, скажаюць яе кожны на свой лад).

Прынцып рэалізацыі: размяшчэнне публікацый пра розныя аспекты існавання беларускай мовы ў сучасным свеце, галоўным чынам — у беларускім грамадстве (на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

Тэрмін рэалізацыі: бестэрмінова, на працягу жыцця аўтара.

Аўтар: Абрамовіч Сяргей Анатольевіч, тэарэтык і практык беларускай філалогіі (настаўнік паводле адукацыі, журналіст паводле прафесіі, літаратар). Больш падрабязныя звесткі — тут. Кантакты — праз электронны адрас у сэрвісе gmail.com: перад слімаком набраць bellitmova (адрас пададзены апісальна, а не прама, каб мінімізаваць эксплуатацыю яго спамерамі).

Аўтарскія правы: увесь кантэнт (тэксты, выявы, відэа- і аўдыязапісы), размешчаны на гэтым інтэрнэт-рэсурсе, належыць выключна яго аўтару і прызначаны толькі для азнаямлення з гэтым кантэнтам толькі на старонках гэтага рэсурсу (дапускаецца цытаванне з указаннем аўтара і адраса рэсурсу), калі іншыя ўмовы не агавораны ў кожным асобна ўзятым выпадку (у заўвагах да таго ці іншага аб'екта аўтарскага права).

Сачыць за абнаўленнямі можна праз тэлеграм-канал.